Государственное учреждение образования "Детский сад №34 г. Гомеля"
Дарить любовь и радость детям!
Гэты тыдзень у садку быў прысвечаны самаму галоўнаму — нашай роднай мове. Глядзіце, як гэта было: Сярэднія групы: лялечны тэатр па казках "Коцік, Пеўнік і Лісіца", "Зайкава хатка" і "Курачка Рабка". Дзеці былі ў захапленні! Старэйшая група: Гутаркі "Мова родная — мова модная" і "Скажы па-беларуску". Вучыліся размаўляць прыгожа і правільна. Другая малодшая 2: Гульня "Каб мова квітнела, як сад беларускі!" і занятак да Дня беларускай мовы. Першыя малодшыя групы: Экскурсія ў куток "Наша Беларусь", дзе пазнаёміліся з роднымі сімваламі. І самае галоўнае — ранішняя акцыя для бацькоў і супрацоўнікаў "Самае прыгожае слова" і гульня "Моўны дэтэктыў"! Дарослыя з задавальненнем успаміналі прыгожыя словы і шукалі "па-беларуску" ў будзённых справах.





